Памёр навуковец Уладзімір Кульчыцкі
Вядомы вучоны ў галіне эксперыментальнай і клінічнай нейрафізіялогіі, акадэмік, доктар медыцынскіх навук, загадчык цэнтра мозгу ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Кульчыцкі пайшоў з жыцця ў 76 гадоў.
12.04.2024 / 20:19
Уладзімір Кульчыцкі. Фота: газета «Навука»
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН Беларусі.
Сваё жыццё Уладзімір Кульчыцкі прысвяціў развіццю сучасных уяўленняў аб функцыянаванні мозгу і нейронавых сетак у норме і паталогіі.
Развітанне з акадэмікам адбудзецца 16 красавіка з 10.30 да 12.00 у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі (Мінск, праспект Незалежнасці, 66, 2-і паверх). Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 11.30.
Уладзімір Кульчыцкі нарадзіўся ў Чыцінскай вобласці (Расія) у сям'і вайскоўца. У 1972 годзе з адзнакай скончыў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут. З 1989 года на працягу 45 гадоў працаваў у Інстытуце фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прайшоў прафесійны шлях ад навуковага супрацоўніка да акадэміка, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і кіраўніка Цэнтра мозгу.
У 1998 годзе яму прысвоена званне прафесара, У 2000 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2017 годзе — сапраўдным членам (акадэмікам) НАН Беларусі.
Уладзімір Кульчыцкі — аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 21 манаграфіі, 29 патэнтаў на вынаходніцтвы. Ён распрацоўваў інавацыйныя метады лячэння неўралагічных захворванняў.