Байдэн заявіў, што Ізраіль і ЗША збілі амаль усе запушчаныя Іранам ракеты
14.04.2024 / 6:36
Прэзідэнт ЗША асудзіў дзеянні Ірана і назваў іх «дзёрзкім нападам».
Іранцы скандуюць лозунгі падчас антыізраільскага мітынгу перад пасольствам Вялікабрытаніі ў Тэгеране, 14 красавіка 2024 года. Фота: Vahid Salemi / AP
Ізраіль пры дапамозе амерыканскіх вайскоўцаў збіў амаль усе беспілотнікі і ракеты, якія ў яго бок запусціў Іран, паведаміў прэзідэнт ЗША.
Ён заявіў, што паводле яго ўказання Злучаныя Штаты на мінулым тыдні перакінулі на Блізкі Усход дадатковыя сілы. Дзякуючы гэтаму, а таксама «выключнаму майстэрству амерыканскіх вайскоўцаў», атаку ўдалося адбіць.
Байдэн асудзіў дзеянні Ірана і назваў іх «дзёрзкім нападам». Ён паведаміў, што склікае пасяджэнне лідараў-краін G7, каб падрыхтаваць узгоднены дыпламатычны адказ.
Амерыканскія войскі або аб'екты ў рэгіёне не былі атакаваныя падчас удару Тэгерана.