Рада Бяспекі ААН збярэцца ў нядзелю на экстраннае пасяджэнне

Як паведаміла пастаянны прадстаўнік Мальты пры ААН Ванэса Фрэйзэр, чыя краіна ў цяперашні час старшынюе па ратацыі ў Радзе Бяспекі, ініцыятарам пасяджэння выступіў Ізраіль, які падвергнуўся ўдару іранскіх ракет і беспілотнікаў, піша BBC.

14.04.2024 / 08:51

Фота: AP Photo / Craig Ruttle

У лісце на яе імя Ізраіль абвінавачвае Іран у парушэнні міжнародных абавязацельстваў і называе яго «архітэктарам нестабільнасці на працягу многіх гадоў», што падтрымлівае ХАМАС у сектары Газа, «Хезбалу» ў Ліване і хусітаў у Емене. 

«Сурʼёзнасць і маштабы нападаў беспрэцэдэнтныя, — гаворыцца ў лісце, — і зʼяўляюцца грубым парушэннем суверэнітэту Ізраіля, міжнароднага права і рэзалюцый Рады Бяспекі». 

Ізраіль просіць Савет Бяспекі прызнаць Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі — галоўную апору іранскага кіруючага рэжыму — тэрарыстычнай арганізацыяй. 

У сваю чаргу ліст кіраўніку Рады Бяспекі накіраваў і Іран. У ім ён заяўляе, што дзейнічаў «у мэтах самаабароны, згодна з артыкулам 51 Статута Арганізацыі Абʼяднаных Нацый і ў адказ на ваенную агрэсію Ізраіля». 

Экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН запланавана на 23:00 па Мінску.

Чытайце таксама:

Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі

Байдэн заявіў, што Ізраіль і ЗША збілі амаль усе запушчаныя Іранам ракеты

Nashaniva.com