Праваабаронцы: У бабруйскай калоніі №2 назіраецца рост пнеўманій
У некаторых вязняў назіраліся ўскладненні.
15.04.2024 / 14:47
Бабруйская калонія. Фота: komkur.info
На пачатак красавіка медчастка калоніі была запоўнена асуджанымі з запаленнем лёгкіх або віруснай пнеўманіяй, піша Mayday.team.
Вядома, што ў некаторых вязняў назіраліся ўскладненні. На сёння некаторыя з іх шпіталізаваны ў адну з бабруйскіх бальніц.
У Бабруйскай калоніі адбывае тэрмін 91 палітзняволены, паводле dissident.by.