Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэння

Сярод іншага, ішла размова пра сумесную працу Рады БНР і Аб'яднанага пераходнага кабінета.

15.04.2024 / 15:12

Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Падчас візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкай Сурвілай — знакавай фігурай для беларускай палітыкį. Спадарыня Івонка — не толькі старшыня Рады БНР, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Дзякуючы працы фонда, які яна ачольвала, на аварыю на Чарнобыльскай АЭС звярнула ўвагу сусветная супольнасць, пасля чаго на ліквідацыю наступстваў катастрофы былі скіраваныя вялікія сродкі.

Менавіта спадарыня Івонка займалася арганізацыяй лячэння і рэабілітацыі беларускіх дзяцей за мяжой. 

Падчас цёплай сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, а таксама — актуальныя пытанні беларускай дыяспары. Акрамя гэтага,ішла размова пра сумесную працу Рады БНР і Аб'яднанага пераходнага кабінета. 

Фота: ОСЦ

«Я ўдзячная спадарыні Івонцы за працу, якая заўсёды была накіравана на абарону інтарэсаў беларусаў, ахову нашай ідэнтычнасці. Менавіта таму я ўзнагародзіла спадарыню Івонку Крыжам Адраджэння Беларусі — першай такой узнагародай, распрацаванай Геральдычнай радай», — адзначыла Ціханоўская.

«Маё сэрца — з народам Ізраіля». Ціханоўская асудзіла начную атаку Ірана

Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца 1863 года

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Кіпра

Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі — крэсла на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія

Ціханоўская: Беларусы, якія часта ездзяць з Літвы на радзіму, робяць гэта не з-за любові да Лукашэнкі

Nashaniva.com