Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

Што ім не спадабалася?

16.04.2024 / 20:48

Ігар Тур і Святлана Жыгімонт. 

Тэмай новага выпуску аўтарскага цыкла Ігара Тура «Прапаганда» сталі «Лукашэнка і Пуцін: сябраваць нельга ваяваць — ці сапраўды Беларусь сядзіць на двух крэслах».

Прапагандыст адказаў на пытанне «ура-патрыётаў», чаму Беларусь не ўступіла ў вайну з Украінай разам з Расіяй. Тур заўважыў, што ад расійскай часткі аўдыторыі, якая не зусім добра разбіраецца ні ў вайсковай справе, ні ў тым больш палітыцы, часам гучыць нешта тыпу: «Масква ж так шмат усяго робіць для Мінска, а Мінск быццам бы спрабуе ўседзець на двух крэслах — і сябраваць і не ваяваць».

«Чаго, чаго, а гэтага ў Мінска ніколі не было, — сцвярджае Тур. — На самой справе гэты стул быў стабільным увесь час пры Аляксандры Лукашэнку. Гэта саюзніцкія і брацкія адносіны з Расіяй».

Выказванне пра «стабільны стул» не спадабалася праўладнай мастачцы Святлане Жыгімонт, якая ў сваім тэлеграм-канале перапосціла гэтую частку выступу Тура з каментарам: «Перліны журналістыкі колеру фуксіі. Стабільны стул… Мама дарагая. Вы там зусім хіба што аслабелі, і не разумееце сэнсу ўстойлівага выразу «стабільны стул», ці гэта дыверсія?»

Пазней запіс з каналу Жыгімонт перапосціла яе сяброўка Вольга Бондарава.

Ігар Тур і АНТ у цэлым недастаткова прарасійскія для колаў, што гуртуюцца вакол Азаронка і Бондаравай — яны не першы раз шукаюць да іх зачэпкі.

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

«Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы». Супраць Бондаравай і яе каманды выступіў нават Мукавозчык

«Большой сбор русскому герою». Мастачка Жыгімонт збірала грошы на нацыста

Nashaniva.com