У Польшчы за выхадныя зафіксавалі 669 спробаў прарыву з Беларусі мігрантаў

На працягу мінулых выхадных польскія памежнікі зафіксавалі 669 спробаў незаконнага перасячэння мігрантамі мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы.

15.04.2024 / 21:11

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных памежнікаў, у пятніцу зафіксавалі 219 спробаў нелегальнага ўезду ў Польшчу, у суботу — 276, а ў нядзелю — 174.

«Таксама зафіксавалі некалькі выпадкаў агрэсіўных паводзін мігрантаў за агароджай. Падчас аднаго з такіх інцыдэнтаў памежніца атрымала ўдар камянём у плячо», — гаворыцца ў паведамленні.

Памежнікі таксама адзначылі, што на працягу мінулых выходных яны ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па аказанні медыцынскай дапамогі дзевяці мігрантам.

За папярэднія двое сутак, 10-11 красавіка, польскія памежнікі больш за 600 разоў разварочвалі на мяжы з Беларуссю мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕЗ.

Больш за 600 мігрантаў спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу

«Дзясяткамі выкідваюць трупы цераз мяжу». Пра што Лукашэнка сёння расказваў Пуціну

Памежная служба Польшчы апублікавала ВІДЭА штурму мяжы вялікай групай мігрантаў

Пад Мінскам затрымалі некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў

Nashaniva.com