Зноўку пачалі ўключаць ацяпленне 

У Віцебску ў кватэрах і на аб'ектах сацыяльнага прызначэння ўключаць ацяпленне. Гэта звязана з падзеннем сярэднясутачнай тэмпературы знешняга паветра ніжэй за + 8℃, паведамляе абласная газета «Витебские вести».

15.04.2024 / 21:19

У Віцебску пачалі адключаць ацяпленне ў пачатку красавіка. У цэлым у Беларусі на прадпрыемствах і ў арганізацыях яго перасталі падаваць 2-3 красавіка. А першым абласным горадам, дзе гэта зрабілі ў кватэрах, стаў Гродна. Гэта адбылося з 8 красавіка.

У Беларусі рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона прымае мясцовая ўлада. У бальніцах, садках і школах гэта, як правіла, робяць пры сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра +10℃ на працягу трох сутак. Для кватэр тэмпература знешняга паветра не павінна перавышаць + 8℃.

На гэтым тыдні ў Беларусь прыйшло пахаладанне. Сіноптыкі прагназуюць дажджы і нават мокры снег.

Вы будзеце шакаваныя, але сіноптыкі на гэтым тыдні паабяцалі мокры снег і замаразкі

Трымайцеся! У панядзелак стане яшчэ халадней

Вяртанне ў рэальнасць. Сіноптыкі анансавалі пахаладанне

Nashaniva.com