Пад Мінскам сур'ёзнае ДТЗ — сутыкнуліся аўтобус і фура
Аварыя з удзелам аўтобуса і фуры адбылася 16 красавіка на Магілёўскай шашы на ўездзе ў Мінск а восьмай гадзіне раніцы, піша Onlíner. Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 14 чалавек.
16.04.2024 / 09:01
Фота і відэа: чытачы Onlíner
— На пад'ездзе да Шабаноў [сутыкнуліся] аўтобус гарадскі і седлавы цягач. У аўтобуса разбіты ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы. Уляцеў у бок грузавіку, — паведаміў адзін з відавочцаў.
Іншыя паведамляюць пра тое, што ў бок месца ДТЗ ехалі некалькі аўтамабіляў хуткай дапамогі.
«8 хуткіх, 2 пажарных. Куды менавіта, незразумела, у бок Шабаноў» , — напісалі ў чат-бот рэдакцыі.
Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 14 чалавек, піша «Мінская праўда».
На відэа, дасланых у рэдакцыю Onlíner, можна бачыць сітуацыю ўжо пасля ДТЗ. Побач з аўтобусам шмат людзей, машыны хуткай дапамогі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, маршрутны аўтобус урэзаўся ў грузавы аўтамабіль Volvo, які стаяў.
У Гомелі тралейбус сутыкнуўся з маршруткай — пацярпелі тры чалавекі
На Палессі згарэла гняздо буслоў
У Мінску дзяўчына на самакаце трапіла пад маршрутку