Мінскія падаткавікі анансавалі маштабную праверку прыватных стаматалогій

Праверыць плануюць 387 ліцэнзіятаў, сказана ў паведамленні ведамства ў тэлеграм-канале.

16.04.2024 / 14:20

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Па выніках папярэдняга аналізу сфарміруюць спіс тых, каго правераць больш дэталёва.

Раней міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў раскрытыкаваў разрыў у цэнах паміж платнымі паслугамі ў дзяржаўных паліклініках і прыватных цэнтрах.

У лютым цэны на стаматалогію ў юрыдычных асоб і ІП правярала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Nashaniva.com