Беларус больш за год атрымліваў пенсію памерлага чалавека
Суд Заводскага раёна Менска вынес прысуд мужчыну, які замяніў фота ў пашпарце пенсіянера і падманваў супрацоўнікаў «Белпошты». У выніку ён больш за год атрымліваў пенсію памерлага чалавека.
16.04.2024 / 16:49
Здымак ілюстрацыйны
Па матэрыялах справы, грамадзянін паўтара года атрымліваў пенсію памерлага чалавека. Абвінавачаны выкарыстаў пашпарт пенсіянера, у якім замяніў фатаграфію.
«Гэта дазволіла яму неаднаразова завалодаць грашыма ў буйным памеры, якія былі налічаныя памерламу ў якасці пенсіі па ўзросце», — паведамляе пракуратура Мінска.
З 8 студзеня 2021 года па 8 чэрвеня 2022-га адказчык атрымаў больш за Br11,6 тыс. У гэтую суму і былі ацэненыя страты, якія ён прычыніў дзяржаве.
Мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме, расказаўшы, што грашыма распарадзіўся па ўласным меркаванні.
Махляры выманілі ў двух мінчукоў 400 тысяч рублёў, сказаўшы, што іх даныя скралі іншыя махляры
У тэлефонных ашуканцаў з'явілася новая хітрая схема па крадзяжы грошай
Махляры здаюць «райскі дамок» пасярод разаранага поля пад Асіповічамі. І многія вядуцца