У Брэсце затрымалі экс-бармэна. Ставяць у віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
Тэлеграм-канал брэсцкага ГУБАЗіКа апублікаваў відэа пра затрыманне мужчыны.
17.04.2024 / 08:57
Дзмітрый Лысюк. Фота: сацсеткі
Адзначым, што ў першай частцы відэа сілавікі ўварваліся ў кватэру і паклалі на падлогу кухні мужчыну ў чырвоных майтках (і на яго руках не відаць ніякіх тату). Затым сілавікі паказваюць такога ж чалавека, але ён ужо ляжыць у дзвярным праёме, голы — але ў шэрых трусах, а на правым перадплеччы мае вялікую чорную татуіроўку. Выглядае, што дадому сілавікі наляцелі як мінімум два разы (але калі быў першы раз — невядома), піша «Вясна».
Далей на відэа ён расказвае, што знаходзіўся на праезнай частцы на праспекце Машэрава (у Брэсце на паслявыбарных пратэстах). Узгадвае, што быў там са знаёмымі Лёшам, Колем і Валянцінай, якія ўжо затрыманы. Пасля абразання, варта фраза затрыманага: «запускалі салюты ў супрацоўнікаў» (пры гэтым з-за мантажу незразумела, гэта яго кампанія займалася салютамі ці людзі вакол запускалі іх).
Паводле «Медыязоны», затрыманы Дзмітрый Лысюк. Раней ён працаваў бармэнам у бары «Сумленная пінта» (ён жа Pinta Irish Pub).
Затрымалі журналіста «Вячэрняга Бабруйска»