У Маніжы сталі адмяняць канцэрты ў Беларусі пасля каментара пра «Крокус Сіці Хол»

Затрыманне меркаваных тэрарыстаў-землякоў яна назвала «публічным катаваннем».

17.04.2024 / 09:59

Маніжа. Фота: сацсеткі

Расійскую спявачку таджыцкага паходжання Маніжу пазбавілі вялікай сцэны, фестываляў і стадыёнаў пасля спачування тэрарыстам з «Крокуса». Артыстка паскардзілася, што апроч Расіі, адмовы ідуць з Беларусі і Казахстана, піша Mash.

Хваля хейту на спявачку абрынулася з-за допіса ў інстаграме. У тэксце затрыманне меркаваных тэрарыстаў з «Крокуса», якія з'яўляюцца пераважна таджыкамі, яна назвала «публічным катаваннем».

Паводле яе, пасля гэтага падключыўся расійскі СК, грамадскія дзеячы, следам — ​​арганізатары мерапрыемстваў. Усё вялікія канцэрты адмянілі, упэўнівае артыстка.

Паводле яе. засталіся толькі карпаратывы. Адзін каштуе 1,5 мільёна расійскіх рублёў (каля 16 тысяч даляраў).

Маніжа (Маніжа Хамраева-Сангін) нарадзілася ў Душанбэ ў 1991 годзе. У 1994-м сям'я падчас ваенных дзеянняў у Таджыкістане пераехала ў Маскву. У 2021 годзе Маніжа брала ўдзел у «Еўрабачанні» ў Ратэрдаме ад Расіі, дзе заняла 9-е месца.

Падазраваны па справе «Крокуса», які збег ад ФСБ — сын адстаўнога падпалкоўніка стратэгічных ядзерных сіл Расіі

У тэрарыстаў, што напалі на «Крокус Сіці Хол», былі ў тэлефоне фота ўкраінскіх вайскоўцаў — СК РФ

ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post

Патрушаў: Сляды тэракту ў «Крокусе» вядуць да спецслужбаў Украіны

Па даносе чат-рулетчыка з Расіі яшчэ двух беларусаў затрымалі за каментары пра «Крокус». Аднаго з іх моцна збілі

Nashaniva.com