Бельгійскім пяцізоркавым гатэлем Radisson у Мінску будуць кіраваць расіяне

Гатэль будуецца каля самай «Мінск-Арэны»

20.01.2010 / 13:15

Кіраўніцтва гатэлем Radisson у Мінску возьме на сябе кампанія «Кузнецкі мост девелопмент», блізкая да «Банка Масквы».

Пяцізоркавы Radisson Olympic Hotel у Мінску будуецца ўладальнікам міжнароднай сеткі гатэляў — бельгійскай кампаніяй Rezidor Hotel Group.

Гатэль будзе знаходзіцца каля «Мінск-Арэны» і абслугоўваць сусветных хакейных функцыянераў падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Плошча гатэля складзе 21 тысячу квадратных метраў, на якіх будуць размешчаны 233 нумары, рэстараны і аздараўляльныя комплексы.

Адкрыццё Radisson Olympic Hotel было запланавана на першае паўгоддзе 2010 года, але тэрміны здачы аб’екта будуць перанесеныя.