П'яны жыхар Барысаўскага раёна адрэзаў сабаку вушы. Ён сцвярджае, што спрабаваў яму дапамагчы

Жыхар Барысаўскага раёна выпіваў, а затым адправіўся дадому да цешчы, дзе знаходзіўся сабака. Будучы п'яным, 29-гадовы мужчына ўзяў кухонны нож і адрэзаў беднай жывёліне вушы, паведамляе міліцыя Мінскай вобласці. 

17.04.2024 / 17:50

Фота: УУС Мінгарвыканкама

Свой учынак мужчына растлумачыў тым, што нібыта хацеў дапамагчы сабаку: у яго гнаіліся вушы.

Праз некалькі дзён сваячка мужчыны, на вачах якой ён здзекаваўся з жывёліны, звярнулася ў міліцыю.

Следчыя распачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлінай.

У Слуцку мужчына скінуў брахлівага сабаку з чацвёртага паверха

На расійскім Урале жанчына змыла кацяня ва ўнітаз

Мужчына выкінуў дзвюх кошак з 8-га паверха, бо іх гаспадыня не паехала з ім адпачываць

Nashaniva.com