Рух праз пагранпераход «Меднікі» з Літвы ў Беларусь адноўлены, з Беларусі — пакуль не
18.04.2024 / 10:32
У Дзяржпагранслужбе Літвы паведамілі, што адноўлены пропуск аўтамабіляў і людзей праз пункт пропуску «Меднікі» ў напрамку выезду з Літвы ў Беларусь, перадае LRT.
Фота: sb.by
Рух жа ў напрамку з Беларусі ў Літву па-ранейшаму спынены.
Сёння ноччу ў «Медніках» падчас надгляду загарэўся аўтамабіль і згарэў мытны ангар.