У выніку ўкраінскага ўдару па Луганску загінуў камандзір 59-й брыгады

Камандзір 59-й брыгады, палкоўнік Цэнтральнай вайсковай акругі Павел Кропатаў загінуў у выніку ўдару па Луганску 13 красавіка

19.04.2024 / 17:32

Развітанне з палкоўнікам Цэнтральнай ваеннай акругі, камандзірам в/ч 28331 Кропатавым адбылося напярэдадні ў Екацярынбургу, піша Astra.

Сцвярджаецца, што ён загінуў у выніку абстрэлу акупаванага Луганска ракетамі Storm Shadow.

Па паведамленні ўкраінскага боку і Sky News, у выніку абстрэлу была разбітая расійская вайсковая база, па даных Z-каналаў — машынабудаўнічы завод і жылыя дамы.

Nashaniva.com