Выйшаў зборнік творчай спадчыны Галляша Леўчыка

У 80-ю гадавіну смерці пісьменніка Галляша Леўчыка (1880-1944) у Менску выйшла кніга ягоных твораў «Божая ліра». У яе ўвайшло ўсё, што ўдалося знайсці ў архівах, музеях і бібліятэках.

20.04.2024 / 13:53

Выданне стала плёнам працы літаратуразнаўцы Сяргея Чыгрына, які шмат гадоў збіраў спадчыну аднаго з самых цікавых і заўважных паэтаў першай паловы ХХ ст., паведамляе bellit.info.

Пад адной вокладкай чытачы знойдуць вершы, пераклады, прозу, казані, артыкулы і шмат рэдкіх раней невядомых здымкаў. Удзел у падрыхтоўцы кнігі ўзяў таксама даследчык Юрась Бачышча.

***

Галляш Леўчык (1880—1944) нарадзіўся ў Слоніме. Служыў у канцылярыях з’ездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904—1920 гадах працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом.

Друкавацца Гальяш Леўчык пачаў з 1908 у «Нашай ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я прымкнуў да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі.

Быў публіцыстам, гумарыстам і сатырыкам (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»).

Жонка паэта была арыштавана нямецкай паліцыяй у 1942 годзе. У яе падушцы быў знойдзены польскі сцяг з арлом. Яе расстралялі на Пятралевіцкай гары каля Слонім. Леўчык вярнуўся ў Варшаву, каб выратаваць сваю кватэру і архіў. Але ў Варшаве яго кватэра была занята іншымі людзьмі. У акупаванай немцамі Варшаве галадаў, памёр на пачатку 1944 года.

У Бразіліі выйшла кніжка аб прыгодах дзяўчынкі з Беларусі

Выйшла фотакніга пра полк Каліноўскага, набыць можна за данат

Усё яшчэ думаеце пра Рымскую імперыю штодня? Пачытайце «Гісторыю Старажытнага Рыма» Мэры Бёрд

Nashaniva.com