З Мінска запускаецца новы авіярэйс — на крайнюю поўнач Расіі

Лятаць у Архангельск будзе авіякампанія Red Wings.

21.04.2024 / 15:32

Архангельск. Фота pomorland.travel

Расійская авіякампанія Red Wings запусціла прамыя рэгулярныя рэйсы з Архангельска ў Мінск.

Рэйсы будуць ажыццяўляцца раз на тыдзень па чацвяргах.

Адпраўленне з Расіі запланавана на 11:00, а прыбыццё ў Мінск — у 13:25.

У адваротны бок самалёт будзе вылятаць у 14:30. Апынуцца ў Архангельску можна будзе ў 16:50.

Nashaniva.com