BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ
Здарэнне адбылося непадалёку ад рэстарана «Паедзем паядзім».
21.04.2024 / 21:23
Аварыя адбылася каля 16:00 на сталічнай МКАД. 32-гадовы кіроўца BMW пайшоў у занос. Урэшце ён вылецеў за межы дарогі і перакуліўся.
Месца здарэння — 51-ы кіламетр МКАД. Гэта месца непадалёк ад Курапатаў і сумнавядомага рэстарана «Паедзем паядзім».
У ДТЗ ніхто не пацярпеў.