Дзесяць чалавек загінулі ў выніку сутыкнення двух верталётаў ВМС у Малайзіі

Гэта адбылося падчас ваеннай рэпетыцыі параду Каралеўскага ваенна-марскога флота Малайзіі.

23.04.2024 / 07:47

Скрыншот відэа

Адзін з верталётаў зачапіў вінт другога, пасля чаго абодва апараты ўпалі на зямлю. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Лумут, дзе знаходзіцца база ВМФ.

Як мяркуецца, адзін з верталётаў HOM M503-3 з сямю людзьмі на борце ўпаў на бегавую дарожку. Іншы, Fennec M502-6, на борце якога знаходзіліся трое вайскоўцаў, упаў у басейн непадалёк.

Nashaniva.com