Ахоўваць Усебеларускі народны сход будуць тры тысячы сілавікоў

Ад сёння асабовы склад сістэмы МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы і арганізаваныя аператыўна-сітуацыйныя штабы.

23.04.2024 / 09:29

Ахоўваць грамадскі парадак будуць больш за тры тысячы міліцыянтаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Прыбыццё дэлегатаў з абласцей у Мінск забяспечана па загадзя прапрацаваных і абследаваных маршрутах. Месцы іх пражывання і правядзенні сходу, іншыя звязаныя з ВНС аб'екты, узятыя пад кругласутачную ахову. Таксама ў дні форуму да забеспячэння парадку будуць прыцягнуты мабільныя групы і групы хуткага рэагавання. Для бесперапыннага адсочвання абстаноўкі задзейнічаецца рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі.

Усебеларускі народны сход, ужо сёмы па ліку, пачнецца заўтра і працягнецца два дні.

Гродзенская журналістка і віцебская доктарка. Расказваем пра самых маладых дэлегатак Усебеларускага сходу

Дэлегатамі «Усенароднага беларускага сходу» будуць 1162 чалавекі

Каго вылучылі ў прэзідыум «Усебеларускага народнага сходу»

Nashaniva.com