Зняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі

Зараз, каб даслаць вітаміны ў турму ці калонію, неабходна атрымаць спецыяльны дазвол ад лекара медычнай часткі ўстановы

23.04.2024 / 12:27

Раней такое правіла распаўсюджвалася толькі на неабходныя лекі.

«Ранейшы спіс дазволеных для перасыланьня вітамінаў скасаваны. Цяпер нават вітамін С нельга даслаць вязьню без «рэкамендацыі медыка», — напісала Вольга Івашына.

Нагадаем, Дзяніс Івашын ужо паўтары гады пазбаўлены прадуктовых перадач, у якіх можна было дасылаць садавіну ці гародніну, каб кампенсаваць недахоп вітамінаў.

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года і праз паўтара года прызналі вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пакаранне адбывае ў турме ў Жодзіне.

Палітвязень Дзяніс Івашын упершыню за паўтара года пабачыўся з маці

Тры гады таму затрымалі гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына

«Хутчэй буду назіраць гэта ўсё здалёк». Юрый Меляшкевіч расказаў, з чаго смяяліся ў СІЗА і чаму не пойдзе ў палітыку

Nashaniva.com