Расійскі блогер прадаў юзернэйм @pavel за $80 тысяч. Пакупнік падарыў яго Паўлу Дураву
Юзернэймам @pavel валодаў расійскі тэхнічны менеджар Павел Фёдараў, які быў адным з першых карыстальнікаў Telegram.
23.04.2024 / 13:27
З ростам папулярнасці месенджара юзэрнэйм заставаўся ў Фёдарава: Дураў вырашыў, што адбіраць яго будзе «неспартыўна».
Ноччу 22 красавіка Фёдараў выставіў юзернэйм на аўкцыён. Раніцай ён выявіў, што імя сышло прыкладна за 80 тысяч долараў у крыптавалюце.
Як пазней паведаміў Дураў, юзернэйм купіў крыптапрадпрымальнік і падарыў яго Дураву. Цяпер у заснавальніка Telegram дадалося яшчэ адно імя карыстальніка ў спісе.
Сам Дураў напісаў, што пасля паспяховага продажу Фёдарава ён купіў сабе яшчэ юзернэйм @paul — каб «зберагчы людзей ад падарункаў яму». За імя ён заплаціў каля 60 тысяч долараў.
Дураў абвергнуў сувязь Telegram з расійскімі ўладамі
Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану
Павел Дураў паабяцаў новую функцыю ў тэлеграме спецыяльна для нашага рэгіёна