Загінуў супрацоўнік ЕГУ Вадзім Хлебародаў, яму было 36 гадоў
Ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
24.04.2024 / 07:23
Фота: ЕГУ
Трагедыя адбылося ў пачатку красавіка.
«З глыбокім горам мы аб'яўляем пра смерць нашага паважанага кіраўніка аддзела кадраў, Вадзіма Хлебародава, які трагічна загінуў у аўтакатастрофе. Вадзім быў не толькі адданым сваёй справе прафесіяналам, але і любімым чальцом нашай супольнасці, чыёй прысутнасці будзе глыбока не хапаць», — паведаміў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які дзейнічае ў Вільні.
Вадзіма пахавалі на могілках Радвілішкі.
На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус
У Гомелі расследуюць загадкавую смерць 47-гадовай манахіні