«І Фелікс такі малады». Калектыў Ліцэя БДУ працаваў на суботніку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава»

Пасля працы наведалі дом-музей сям'і Дзяржынскіх.

24.04.2024 / 09:51

Фота: Ліцэй БДУ

«20 красавіка калектыў Ліцэя БДУ правёў працу па навядзенні парадку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава» — малой радзіме Фелікса Дзяржынскага, рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча», — гаворыцца на сайце навучальнай установы.

Узброіўшыся неабходным інвентаром, супрацоўнікі ліцэя прыбралі старое лісце і галінкі на тэрыторыі ўстановы культуры. Пасля наведалі дом-музей сям'і Дзяржынскіх.

Фота: Ліцэй БДУ

Фота: Ліцэй БДУ

Нядаўна паведамлялася, што калектыў Ліцэя БДУ хадайнічае аб наданні навучальнай установе імя Фелікса Дзяржынскага.

Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Nashaniva.com