Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў
24.04.2024 / 18:55
Міністэрства абароны ЗША адразу пасля падпісання прэзідэнтам Байдэнам закона аб вайсковай дапамозе Украіне аб'явіла пра новыя пастаўкі для патрэбаў Кіева. Як паведамілі ў Пентагоне, пастаўкі будуць ісці са складоў арміі ЗША, а аб'ём пакету складзе 1 млрд даляраў.
Пентагон у Вашынгтоне. Фота: Wikimedia Commons
У новы пакет уваходзяць:
- ракеты RIM-7 і AIM-9M для СПА;
- ракеты для ЗРК Stinger;
- стралковая зброя і дадатковыя патроны да стралковай зброі, у тым ліку патроны калібра 50 для барацьбы з беспілотнікамі;
- боепрыпасы для HIMARS;
- 155-мм артылерыйскія выстралы;
- 105-мм артылерыйскія выстралы;
- 60-мм мінамётныя выстралы;
- баявыя машыны пяхоты Bradley;
- машыны з супрацьміннай абаронай MRAP;
- пазадарожнікі HMMWV;
- грузавыя аўтамабілі;
- тактычныя машыны для буксіроўкі і перавозкі тэхнікі;
- супрацьтанкавыя ракеты TOW;
- супрацьтанкавыя комплексы Javelin і АТ-4;
- высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы;
- абсталяванне аэрадромнага забеспячэння;
- супрацьтанкавыя міны;
- супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
- падрыўныя боепрыпасы для расчысткі перашкод;
- прыборы начнога бачання;
- запасныя часткі, палявое абсталяванне, навучальны рыштунак, тэхнічнае абслугоўванне і іншае дапаможнае абсталяванне.
Усяго законам прадугледжана выдзяленне на падтрымку Украіны 61 млрд даляраў.