Германія збіраецца да 2030 года пазбавіцца ад усіх бяздомных
Урад Германіі прыняў план па пераадоленні бяздомнасці, паведамляе DW.
24.04.2024 / 20:15
У Германіі па розных ацэнках не маюць свайго жылля сотні тысяч чалавек, з іх дзясяткі тысяч жывуць на двары.
Урад запланаваў стварэнне агульнанацыянальнай сістэмы дапамогі і падтрымкі. Мяркуецца, што ў надзвычайных сітуацыях улады павінны будуць даваць бяздомным жыллё. Акрамя таго, людзям забяспечаць доступ да медыцынскай дапамогі без страхоўкі, дадуць доступ да лічбавых тэхналогій. Таксама ўрад Германіі збіраецца змагацца з дыскрымінацыяй бяздомных.
Для рэалізацыі гэтых задач будзе створаны нацыянальны форум супраць бяздомнасці. Галоўная мэта ўрадавага плана: атрыманне ў найбліжэйшыя гады адпаведнага жылля ўсімі жыхарамі Германіі, якія апынуліся без даху над галавой.
У цягніках Германіі з'явяцца двухмесныя «купэ для пацалункаў»
У Германіі панэльныя дамы часоў ГДР прызналі помнікамі архітэктуры
Прэзідэнт Германіі прыехаў у Турцыю з мясам для дзёнер-кебаба ФОТАФАКТ