У Астраўцы за падпіскі судзілі расіяніна. У яго праверылі тэлефон у цягніку
Верагодна, ён ехаў цягніком «Адлер — Калінінград», піша Hrodna.life.
24.04.2024 / 20:42
Мужчына ехаў цягніком праз станцыю Гудагай. Хутчэй за ўсё, падчас мытнага надгляду ў яго праверылі тэлефон. У смартфоне ў расіяніна знайшлі падпіскі «Полк Каліноўскага», Nexta-Live і «Радыё Свабода». Тады мужчыну знялі з цягніка і затрымалі.
На судзе, які прайшоў 11 красавіка ў Астраўцы, расіянін прызнаў віну. Яму прызначылі трое сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.
Вядома, што расіянін працуе начальнікам змены ў акцыянерным таварыстве, у яго двое непаўналетніх дзяцей.
Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна
Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва