У Францыі знішчылі два мільёны пляшак вады вядомай маркі Perrier з-за фекальных бактэрый

Бактэрыі былі выяўленыя ў адной з свідравін у дэпартаменце Гар на поўдні Францыі.

25.04.2024 / 10:33

Фота: Gastronomiac

Кампанія Nestle знішчыла як мінімум два мільёны бутэлек вады вядомай маркі Perrier. Адбылося гэта пасля таго, як у вадзе выявілі бактэрыі» фекальнага паходжання», паведамляе Franceinfo.

Бактэрыі былі выяўленыя ў адной з свідравін у дэпартаменце Гар на поўдні Францыі. Пры гэтым сама кампанія заявіла толькі аб «кропкавых мікрабіялагічных адхіленнях», якія ўзніклі пасля залеваў.

У сваю чаргу эксперты настойваюць, што свідравіна забруджвалася з 10 сакавіка мікробамі, бактэрыямі групы кішачнай палачкі, а таксама сінегнойнай палачкай.

У кампаніі запэўнілі, што вада ва ўсіх астатніх пляшках, якія паступілі на рынак, бяспечная для ўжывання.

Nashaniva.com