На Вольгу Бондараву падалі ў суд
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ГроднаІн», якое валодае гарадскім парталам Grodno.in, падало ў суд на Вольгу Бондараву.
25.04.2024 / 14:29
Пасяджэнне «аб абароне дзелавой рэпутацыі» запланавана ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці на 25 красавіка. Суддзя — Эдуард Кароль, заўважыў канал «Право имеют».
Бондарава пра суд нічога не пісала. У канале згадак аб сайце Grodno.in няма. Само выданне таксама нічога не напісала пра суд.
У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі