Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
Таму вайна працягваецца.
27.04.2024 / 13:44
Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Перадумоў для таго, каб Расія ўступіла ў перамовы з Кіевам, на бягучы момант няма, таму «спецыяльная ваенная аперацыя» (так у Расіі называюць вайну) на Украіне працягваецца. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».
«Пазіцыя прэзідэнта (Пуціна) добра вядомая… як раз апошні раз ён гаварыў пра гэта ў ходзе гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна паслядоўная, расейская пазіцыя. Але пакуль, у гэты момант, ніякіх перадумоў для перамоваў няма, бо таксама ўсім зразумелая і добра вядомая пазіцыя Украіны аб непрыманні якіх-небудзь перамоваў», — сказаў Пяскоў, дадаўшы, што вайна працягваецца.
Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе
Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны
З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ