Упершыню ў гісторыі беларускі галкіпер трапіў у заяўку клуба НХЛ
У «Ванкуверы» атрымаў траўму другі галкіпер, і Мікіта Талапіла быў заялены на матч супраць «Нэшвіла».
29.04.2024 / 07:16
Мікіта Талапіла. Фота: twitter.com/dcodysweet
Спачатку траўму атрымаў асноўны брамнік Тэтчар Дземка, Мікіту выклікалі з клуба «Абатсфорда», які гуляе ў Амерыканскай хакейнай лізе (другой па значнасці ў Паўночнай Амерыцы).
Затым траўму атрымаў Кэйсі ДэСміт. І на матч супраць «Нэшвіла» выклікалі Мікіту, а браму бараніў галкіпер зборнай Латвіі Артур Шылаў. Мікіта сядзеў на лаве запасных.
Аднак такім чынам Мікіта Талапіла стаў першым беларускім брамнікам у заяўцы клуба НХЛ у рэгулярных чэмпіянатах і Кубку Стэнлі.
«Ванкувер» выйграў у гасцях у авертайме з лікам 4:3 і павёў у серыі 3:1. Каб выйсці у наступны этап Кубка Стэнлі, дастаткова раз перамагчы.
Разам з тым шанцы дэбютаваць у НХЛ у Мікіты Талапілы значна павышаюцца. У гэтым выпадку ён стане першым беларускім галкіперам, што згуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе.
Мікіту Талапілу — 23 гады. Ён гуляў за мінскае «Дынама», «Дынама-Маладзечна».
У сакавіку 2023 года падпісаў кантракт пачаткоўца тэрмінам на два гады разам з клубам НХЛ «Ванкувер Кэнакс». Быў камандзіраваны ў фарм-клуб «Абатсфорд Кэнакс», за які таксама гуляе той жа Артур Шылаў.
У Мінску развіталіся з хакеістам і трэнерам Канстанцінам Кальцовым ФОТЫ
Ягор Шаранговіч пабіў беларускі рэкорд у НХЛ
На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу