Жонка пракурорскага начальніка напісала ў КДБ — каб мужа прыбралі з расстрэльнай каманды
Паколькі ў Беларусі выносяцца смяротныя прысуды, ёсць і група іх выканання. Гэта работнікі розных ведамстваў, якія забяспечваюць працэдуру. Склад гэтай групы невядомы, але цяпер апублічыўся прынамсі адзін з удзельнікаў, Юрый Гарошка. Яго сакрэтны занятак назвала жонка Святлана Гарошка — у звароце на імя старшыні КДБ.
29.04.2024 / 09:19
Работнік пракуратуры. Ілюстрацыйнае фота
Юрый Гарошка — начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Генеральнай пракуратуры. Яго жонка Святлана напісала ў КДБ з просьбай, каб мужа выключылі з групы выканання смяротных прысудаў.
Матывацыя жанчыны простая — баіцца, што пры «неспакойнай палітычнай абстаноўцы» хто-небудзь пачне помсціць дзецям і ўнукам пракурорскага работніка.
«Звяртаюся да старшыні КДБ з просьбай паспрыяць выключэнню з групы выканання смяротных прысудаў начальніка ўпраўлення Генпракуратуры Гарошкі Ю.І, таму што інфармацыя страціла статус сакрэтнасці і выйшла ў масы, гэта стала небяспечна. У нас з Гарошкам Ю.І. супольныя дзеці і ўнукі. У сувязі з неспакойнай палітычнай абстаноўкай я вельмі занепакоеная за бяспеку сваіх дзяцей і ўнукаў. Вялікая просьба ўвайсці ў маё становішча і дапамагчы ў вырашэнні гэтага пытання, тым самым засцерагчы маіх дзяцей і саму групу», — напісала Святлана Гарошка.
Чаму жонка пракурорскага работніка вырашыла пісаць менавіта ў КДБ, незразумела. Як і невядома, які адказ ёй далі.
Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
«Лукашэнка і Шуневіч заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра што насамрэч пісала «Фрау А» ў КДБ?