З 1 ліпеня частка беларусаў будуць атрымліваць пенсіі толькі праз банк

Гэтае правіла таксама закране сем'і, якія выхоўваюць дзяцей і атрымліваюць дапамогі па доглядзе.

29.04.2024 / 09:49

Фота: Contributor / Getty Images

Грамадзяне ва ўзросце да 70 гадоў і інваліды III групы з 1 ліпеня пачнуць атрымліваць пенсію выключна праз банкі. А хто яшчэ патрапіць пад новаўвядзенне, разбіраўся blizko.by.

Гэтае правіла таксама закране сем'і, якія выхоўваюць дзяцей і атрымліваюць дапамогі па доглядзе.

Аднак людзі старэйшыя за 70 гадоў і інваліды I, II групы па-ранейшаму змогуць выбіраць, як атрымліваць сваю пенсію. Яны могуць працягваць атрымліваць яе праз пошту, уключаючы дастаўку на дом.

Такое ж права захаваецца ў атрымальнікаў дзіцячых дапамог, якія самі з'яўляюцца інвалідамі, а таксама ў сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Важна адзначыць, што дастаўка пенсій і дапамог на дом па ўсёй краіне будзе ажыццяўляцца толькі аператарам паштовай сувязі — «Белпошта».

Гэтыя змены звязаныя з уступленнем у сілу новай рэдакцыі Закона «аб сацыяльным абслугоўванні».

Nashaniva.com