З'явіўся яшчэ адзін від тэлефоннага падману
Махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі Белтэлекама.
29.04.2024 / 10:55
У месенджары 71-гадовай мінчанцы патэлефанавалі незнаёмцы, якія прадставіліся аператарамі сувязі і прапанавалі падоўжыць пакет паслуг на тэлебачанне. Пенсіянерка выказала здагадку, што ёй тэлефануюць ашуканцы, і паклала слухаўку. Але пры гэтым яна перайшла па спасылцы, якая прыйшла ў смс-паведамленні, спампавала і ўстанавіла дадатак, паведамляе мінская міліцыя.
Праз нейкі час мінчанцы патэлефанавалі і паведамілі, быццам з яе банкаўскага рахунку былі спісаныя сродкі. Каб засцерагчы пакінутыя сродкі, жанчыне параілі задэклараваць іх. Пенсіянерка ўзяла ўсе свае грошы (больш за $16 тыс.) і ў банку адкрыла новы рахунак, куды перавяла ўсю суму.
Праз раней усталяваны дадатак ашуканцы атрымалі лагіны, паролі і коды для інтэрнэт-банкінгу пенсіянеркі, што дазволіла ім выкрасці ўсе яе грошы.
Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Міліцыя нагадвае: не пераходзіце па спасылках, якія дасылаюць незнаёмцы, і не ўстанаўлівайце дадаткі на мабільны тэлефон па просьбе трэціх асоб
Махляры выманілі ў двух мінчукоў 400 тысяч рублёў, сказаўшы, што іх даныя скралі іншыя махляры
У тэлефонных ашуканцаў з'явілася новая хітрая схема па крадзяжы грошай
Махляры здаюць «райскі дамок» пасярод разаранага поля пад Асіповічамі. І многія вядуцца