Суд адказаў на пытанне, ці можна ў кінатэатр са сваім папкорнам

Дзяцей не пусцілі ў залу з папкорнам і газіроўкай, набытымі не ў бары кінатэатры. Гэта быў дзень народзінаў дачкі мужчыны, які і набыў з гэтай нагоды квіткі і папкорн дачцэ і яе сябрам. Дзецям давялося пакінуць прысмакі, а мужчыне купіць новыя, каб патрапіць на сеанс. Бацька падаў на кінатэатр у суд.

29.04.2024 / 11:32

Мужчына палічыў, што яго правы спажыўца былі парушаныя, а акрамя таго, ён адчуў маральныя пакуты — пачуццё прыніжэння, з-за чаго ў яго павысіўся артэрыяльны ціск і яму давялося прымаць лекі. Ён запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 2000 рублёў. 

Суд вывучыў правілы кіназалы і высветліў, што гледачам сапраўды дазволены ўваход у кіназалу з прадуктамі харчавання, аднак выключна з тымі, якія набыты ў пункце грамадскага харчавання кінатэатра. 

Але пры гэтым у правілах ўказаны і вычарпальны пералік падстаў, па якіх гледачы не дапускаюцца ў кіназалу: газіроўка і папкорн, якія былі набыты ў іншым месцы, у гэты спіс падстаў не ўваходзяць. 

Пры гэтым суд палічыў патрабаванні мужчыны завышанымі. У выніку SkyLine павінен выплаціць мужчыну 100 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, а дзяржаве — пошліну ў памеры 111 рублёў.

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

Збіраюцца пашырыць жыллёвую іпатэку для тых, хто не мае права на дзяржпадтрымку

Цыкорыя: кава для бедных ці напой самых здаровых людзей?

Nashaniva.com