Зяленскі: Ваенная дапамога ЗША ўжо пачала паступаць
Дапамога з прынятага Кангрэсам ЗША ваеннага пакета пачала паступаць ва Украіну, паведаміў прэзідэнт Зяленскі на сумесным брыфінгу з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам, які прыехаў сёння ў Кіеў.
29.04.2024 / 16:03
Енс Столтэнберг і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 29 красавіка 2024 года. Фота: president.gov.ua
«Нешта ўжо пачало паступаць, у дэталях не буду казаць, што канкрэтна. На жаль, пакуль не ўсё для таго, каб напоўніць нашу армію і ўкамплектаваць адпаведную колькасць брыгад», — цытуе Зяленскага Бі-бі-сі.
Сітуацыя на полі бою напрамую залежыць ад хуткасці паставак боепрыпасаў ва Украіну, адзначыў Зяленскі.
«Што да дакументаў па гарантыях бяспекі, яны нам сапраўды вельмі моцна дапамаглі. Асабліва дапамаглі ў той час, калі мы чакалі падтрымкі ад Злучаных Штатаў Амерыкі. Я думаю, што вы разумееце кошт супрацьпаветранай абароны. На працягу апошніх шасці месяцаў сістэмы або часам і дэталі ад адпаведных сістэм паступалі дзякуючы фінансаванню, якое было прадугледжана дзевяццю пагадненнямі аб гарантыях бяспекі», — дадаў Зяленскі.
Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе
Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад
Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны