У Мінску адключылі ацяпленне
Рашэнне завяршыць ацяпляльны сезон прыняў напярэдадні Мінгарвыканкам у сувязі з пацяпленнем і далейшым спрыяльным прагнозам надвор'я.
30.04.2024 / 07:50
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
У сувязі з гэтым філіял «Мінскія цеплавыя сеткі «»Мінскэнерга» перавёў сістэмы цеплазабеспячэння на летні рэжым працы, гэта датычыцца ўсіх катэгорый спажыўцоў.
Першапачаткова ацяпленне сталі адключаць у пачатку красавіка з-за моцнага пацяплення на вуліцы, але потым з рэзкім пахаладаннем сталі вяртаць.
Рашэнне аб завяршэнні асенне-зімовага перыяду мясцовыя ўлады прымаюць тады, калі сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу трох сутак запар складае +8°С і вышэй.
Ацяпленне спажыўцоў сацыяльнай сферы — бальніцы, дзіцячыя сады, школы — прыпыняецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра дасягае +10°C таксама на працягу трох дзён.
Сіноптыкі анансавалі пацяпленне. І ўжо неўзабаве
У Гродне з-за пахаладання зноў уключаюць ацяпленне ў дамах
Зноўку пачалі ўключаць ацяпленне