Яшчэ адзін былы жыхар Беларусі загінуў у складзе ПВК «Вагнер»

Паводле інфармацыі, не пацверджанай афіцыйнымі крыніцамі, былы жыхар Светлагорска Марат Суўханаў загінуў у складзе расійскай ПВК «Вагнер», піша «Гомельская вясна».

30.04.2024 / 18:15

Паводле наяўных звестак, Марат Суўханаў у 2008 годзе скончыў Светлагорскае гарадское ПТВ № 50 хімікаў. Пасля таго ён працаваў вахтавым метадам у расійскай буравой кампаніі.

У Расіі мужчына быў затрыманы і асуджаны па артыкуле Крымінальнага кодэкса, звязаным з наркатычнымі сродкамі. Падчас адбыцця пакарання ён быў завербаваны на ўмовах амністыі ў ПВК «Вагнер».

@nashanivanews Ответ пользователю @ТОК | TALK - Пра Беларусь Яшчэ адзін жыхар Беларусі загінуў ва Украіне #беларусь #беларусьновости #белорусы #светлогорск #всрб #гомель #навіны ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Мы знайшлі беларуса, які загінуў на вайне за Расію. Ён з Маладзечна, завербаваўся адразу пасля дэмбелю

Расіянін вярнуўся з фронту ў Гомель. Тут яго затрымалі і будуць судзіць

Жыхар палескага Іванава паехаў у ПВК «Вагнер», а пасля вярнуўся і быў асуджаны. Здагадаецеся, за што?

Nashaniva.com