Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
30.04.2024 / 22:55
Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў польскім Кракаве, паведаміла пра прыбыццё з друкарні накладу новай кнігі Андрэя Скурко. Продаж яе стартуе з 1 траўня.
Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай «Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты».
Кніга складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. Усе інструменты, сярод якіх малаток, рулетка, дрыль, рубанак і іншыя, атрымалі імёны, якія можна будзе знайсці на старонках кніжкі.
Стукі-грукі —
Што за гукі?
Малаток я ўзяў у рукі.
Ён вялікі і цяжкі.
Я іду шукаць цвікі!
Таксама маленькія чытачы даведаюцца, чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі, навошта кот схапіўся за дрыль і хто можа перакусіць жалезны дрот, падсілкаваўшыся кашай.
Ужо проста цяпер «Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты» Андрэя Скурко можна набыць за 55 злотых (каля 13 еўра) на сайце выдавецтва.
Чытайце таксама:
«Сёння мы ў метро паедзем». Новы дзіцячы верш ад Андрэя Скурко
Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра ветлівасць. І ён карысны для трэніроўкі вымаўлення
Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко «пра надзённае» — пра дзіцячыя сопелькі