Уначы беспілотнікі атакавалі дзве вобласці ў Расіі. На Разанскім НПЗ узнік пажар
Па словах відавочцаў, атака на нафтаперапрацоўчыя заводы адбылася каля трэцяй гадзін раніцы. Спачатку быў чутны гул, а потым прагрымелі два выбухі.
01.05.2024 / 07:25
У ноч на сераду беспілотнікі атакавалі Разанскую і Варонежскую вобласці Расіі. На Разанскім нафтаперапрацоўчым заводзе ўзнік пажар, піша «Украінская праўда».
Па словах відавочцаў, атака на НПЗ адбылася каля трох гадзін раніцы. Спачатку быў чутны гул, а потым прагрымелі два выбухі.
Зараз на заводзе працуюць аператыўныя службы.
Адзін беспілотнік нібыта збілі. Колькасць БПЛА, якія даляцелі да Разанскага НПЗ, губернатар не агучыў.
Кіраўнік Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што ў ноч на сераду над тэрыторыяй Варонежскай вобласці было збіта два беспілотнікі.
Паводле яго слоў, адзін з іх быў збіты ў прыгарадзе Варонежа, а яшчэ адзін — у Варонежскай вобласці.
Разанскі нафтаперапрацоўчы завод знаходзіцца пад кантролем «Раснафты». Большасць прадуктаў нафтаперапрацоўкі экспартуецца.
Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці
У выніку атакі на вайсковы аэрадром у Кушчоўскай Краснадарскага краю, магчыма, пашкоджаныя самалёты
У Краснадарскім краі ў выніку атакі беспілотнікаў загарэўся НПЗ