Кампанія SpaceX запусціла браніраванне месцаў для палётаў у космас. Турыстам даступны чатыры напрамкі

Кампанія SpaceX запусціла браніраванне месцаў для палётаў у космас. Адпаведная функцыя зʼявілася на сайце арганізацыі, заўважыла novayagazeta.ee.

01.05.2024 / 17:09

Патэнцыйным турыстам даступны чатыры напрамкі: да арбіты Зямлі, МКС, Марса і Месяца. 

«Усе місіі на ракетах Dragon і Starship маюць магчымасць праводзіць навуковыя даследаванні для паляпшэння жыцця на Зямлі, а таксама павышаць дасведчанасць сусветнай аўдыторыі», — гаворыцца на сайце кампаніі. 

Цяпер тэрміны палётаў вядомы толькі для двух напрамкаў. Напрыклад, адправіцца ў падарожжа на арбіту Зямлі можна ў канцы 2024 года, а на МКС — у 2025-м. 

Кампанія дасць падарожнікам скафандр, сэнсарныя пальчаткі і шлем, надрукаваны на 3D-прынтары.

Ілан Маск пабагацеў за тыдзень амаль на $40 млрд

Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Nashaniva.com