Магілёўская каардынатарка Статкевіча стукала на Пальчыса. А цяпер лезе ў Каардынацыйную раду

Гэта паведамленне ў базе зваротаў у КДБ, апублікаванай Кіберпартызанамі, знайшоў Альянс расследавальнікаў Беларусі. 

01.05.2024 / 18:08

Фота са старонкі Вольгі Тышкевіч

Тэкст даносу ў КДБ да Эдуарда Пальчыса быў такім:

«У Магілёве па вул. Чкалава, 15 29 лістапада ў 19.00 будзе праходзіць ток-шоу з удзелам былога асуджанага Э.Пальчыса, які быў асуджаны за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Шоу накіравана супраць Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. І носіць не дружалюбны характар. Прашу вас прыняць меры. З павагай грамадзянка РБ, Вольга».

Зварот падпісаны Вольгай Уладзіміраўнай Тышкевіч. Так завуць сябру партыі «БСДП Народная грамада», яна ўзначальвала магілёўскую філію. Яна ж цяпер абіраецца ў Каардынацыйную раду.

Цяпер Вольга жыве ў Вільні.

Расследавальнікі паспрабавалі звязацца з Вольгай і ўзяць яе каментар. Вольга адказала, што «не пісала нічога на Эдуарда Пальчыса, а яе камп'ютар быў у суседа, які ябацька.

У базе зваротаў у КДБ гэта не адзіны данос, напісаны пад імем Вольгі Тышкевіч. Першы быў зроблены ў тым жа годзе пяццю месяцамі раней.

Былы актывіст чарнасоценнага НОД сфатаграфаваўся з БЧБ-сцягам ФОТАФАКТ

Nashaniva.com