На першых таргах мая даляр апускаецца роўна на дзве капейкі

На пачатку таргоў 2 мая даляр апускаецца на дзве капейкі да 3,235 беларускага рубля.

02.05.2024 / 10:25

Расійскі рубель даражэе на капейку да 3,494 рубля за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 беларускага рубля. Максімальны курс у гэтым годзе быў на таргах 17 красавіка — 3,2809.

Nashaniva.com