З'явіўся рэйтынг краін свету па багацці. Вось на якім месцы Беларусь
Амаль усе суседзі — вышэй.
02.05.2024 / 12:45
Беларусь займае 76-е месца ў рэйтынгу краін свету па багацці. Ён складзены на падставе звестак Міжнароднага валютнага фонду.
Згодна з рэйтынгам, ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва складае 25 685 долараў. У табліцы Беларусь саступае ўсім суседзям, акрамя Украіны — яна займае 110-е месца (15 464).
Расія размяшчаецца на 60-й пазіцыі (38 292), Латвія — на 55-й (41 730), Польшча — на 43-й (49 060), Літва — на 41-й (50 600).
Самай багатай краінай свету прызнаны Люксембург з паказчыкам 143 173 долараў. У тройцы размяшчаюцца рэгіён Кітая Макаа (134 141) і Ірландыя (133 895).
Па даных МВФ, у самых бедных краінах свету сярэдняя пакупніцкая здольнасць на душу насельніцтва складае менш за 1500 даляраў, а ў 10 самых багатых — больш за 110 000 даляраў.
Назвалі самыя «разумныя» гарады свету гэтага года
Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету
Беларуская кухня трапіла ў спіс найлепшых у свеце. Якое месца яна займае?
У топ-5 самых камфортных гарадоў Расіі ўключылі «прыфрантавы» Белгарад