З Мінска можна будзе паляцець на радзіму Леніна
2.05.2024 / 21:16
Мінск і Ульянаўск звяжуць прамыя рэгулярныя авіязносіны. Арганізатарам новага рэйса стане расійская авіякампанія Red Wings.
Палёты па новым маршруце будуць рабіцца адзін раз на тыдзень па суботах. Першы самалёт вылеціць 1 чэрвеня, паведамілі ў аэрапорце Ульянаўска.
Па графіку вылет з Ульянаўска запланаваны на 19:50, пасадка ў Мінску — на 21:20. З беларускай сталіцы самалёт будзе вылятаць у 14:15, ва Ульянаўску ён будзе ў 17:35. Кошт квіткоў на рэйс пачынаецца ад 6753 расійскіх рублёў (каля 235 беларускіх).
Red Wings раней атрымала дазвол на арганізацыю прамых рэйсаў з Мінска ва Уладзікаўказ, Цюмень і Валгаград.