СК завёў крымінальную справу за «прапаганду вайны» на чыноўнікаў Польшчы, Літвы і Латвіі 

СК абвінавачвае краіны-суседкі ў жорсткаіх адносінах да мігрантаў.

02.05.2024 / 12:40

Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што працягвае расследаваць крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб Польшчы, Літвы і Латвіі.

СК абвінавачвае краіны-суседкі ў жорсткім стаўленні да мігрантаў. У ведамстве заяўляюць, што па крымінальнай справе ў дачыненні да польскіх чыноўнікаў пацярпелымі з'яўляюцца 166 замежнікаў, у дачыненні да Латвіі — 38 замежнікаў. Усе яны спрабавалі патрапіць на тэрыторыю краін ЕС з тэрыторыі Беларусі.

Сярод людзей, якіх СК запісаў у пацярпелыя, грамадзяне Ірака, Ірана, Афганістана, Індыі, Сірыі і дзяржаў афрыканскага кантынента.

Паведамляецца, што СК расследуе тры крымінальныя справы. Чыноўнікаў Польшчы, Літвы і Латвіі абвінавачваюць у «прапагандзе вайны», «злачынствах супраць бяспекі чалавецтва», «наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю», «пакіданні ў небяспецы» і «забойстве». 

Імёны чыноўнікаў, якія фігуруюць у спісе СК, не называюцца.

Памежная служба Польшчы апублікавала ВІДЭА штурму мяжы вялікай групай мігрантаў

«Сёння гарыць смецце, заўтра будуць гарэць вашы дзеці». Беларусам Літвы рассылалі пагрозы ад імя ультранацыяналістаў. Але пракалоліся

Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Nashaniva.com