У Мінску пачалі судзіць бізнэсоўца Уладзіміра Балабановіча
Дата затрымання бізнэсоўца невядомая.
02.05.2024 / 15:09
У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы бізнэсоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў «закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны» (ч. 3 арт. 361 КК), піша «Вясна».
Справу разглядае суддзя Вера Галаўкова.
Дата затрымання бізнэсоўца невядомая, але ёсць інфармацыя аб тым, што ў канцы студзеня Балабановіча ўключылі ў склад «экстрэмісцкага фармавання» «Трыэліт» (гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Мінску). На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі.
Палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію
Мастака Івана Вярбіцкага зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Следчыя знайшлі былую палітзняволеную за мяжой, каб паведаміць ёй пра новую справу