У Бабруйску затрымалі яшчэ аднаго чалавека за пратэсты 2020-га 

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым жыхаром Бабруйска. Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага завуць Алег Кіраў.

02.05.2024 / 16:02

Мужчыну абвінавачваюць па крымінальным артыкуле за грубае парушэнне грамадскага парадку (артыкул 342 КК). На камеру ён гаворыць, што раней нібыта быў удзельнікам каляфутбольнага руху «Белшына Бабруйск». А ў 2020 годзе, маўляў, удзельнічаў у пратэстах, а пасля прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Дзе цяпер знаходзіцца Алег Кіраў, невядома.

Жыхара Брэста судзяць па некалькіх крымінальных артыкулах

Неўролага Руслана Бадамшына будуць судзіць па крымінальным артыкуле

Ціханоўская: Сяргея ўвесь гэты час трымаюць у адзіночнай камеры

Nashaniva.com